Гімназія – мой другі дом

Мне пашчасціла вучыцца у самай лепшай адукацыйнай установе – Браслаўскай гімназіі. Памятаю, калі тры гады назад я ўпергшыню ўвайшоў у яе дзверы, пазнаёміўся з настаўнікамі і аднакласнікамі, якія сталі для мяне блізкімі людзьмі.

За гэты час я вельмі палюбіў гімназію. І цяпер кожны дзень з трапятаннем і асобым натхненнем адчыняю яе дзверы. Дзверы ў краіну ведаў, творчасці і радасці зносін.

Для мяне гімназія – другі дом: светлы і цёплы. Кожную хвіліну, у  кожным куточку адчуваецца дабрата і клопат аб кожным жыхары гэтага ўтульнага дома. Усё гэта надае спакой і упэўненасці ў сваіх ведах і сілах, вучыць не спыняцца на дасягнутым. Тут цябе заўсёды падтрымаюць, дапамогуць развеяць сумненні, раскрыць таленты, сфарміраваць характар. Таму хочацца добра вучыцца і прыносіць карысць сваімі ведамі і ўменнямі.

Я ганаруся сваёй гімназіяй і лічу яе асаблівай, промнем цяпла і святла для кожнага, хто тут вучыўся.

У гэтым годзе маёй любімай гімназіі спаўняецца дваццаць гадоў. Гэта цудоўная дата. Хочацца ў юбілей шчыра пажадаць роднаму дому новых высот і перамог! Квітней, наша Гімназія!

 

 

Шавец Павел 10 “Б” клас


Мая гімназія

Усё асноўнае ў жыцці пачынаецца са школы, бо тут мы атрымліваем веды, пазнаем свет, набываем сяброў. Кажуць, што якім ты будзеш у школьныя гады, такім ты і станеш у наступным жыцці. Увогуле, са школы пачынаецца наша самастойнае жыццё. Вось і маё самастойнае жыццё пачалося з гімназіі.

Першага верасня 2011 года я ўпершыню адчыніла дзверы гімназіі. Колькі было перажыванняў! Але адразу ўзнікла адчуванне, што я дома. І сапраўды, гімназія – мой родны дом ужо чацвёрты год. У наступныя дні я пазнаёмілася з новымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі. У першыя дні мае аднакласнікі і я таксама былі нясмелымі, няўмелымі і крыху сарамлівымі. Але праз месяц усе мы ўжо сябравалі і дапамагалі адзін аднаму, аднолькава любілі сваіх настаўнікаў.

Так мы і пазнаёміліся… вось і прыйшоў час стаць сапраўднымі гімназістамі. Дваццаць пятага лістапада нас прынялі ў гімназісты. Гэты дзень назаўжды застанецца ў маёй памяці як самы светлы і найлепшы!

Ішлі гады… я нібы зраднілася з гімназіяй душой і сэрцам. У гімназіі шмат усяго было: спрэчкі з сябрамі, першыя перамогі і першыя сур’ёзныя паражэнні. Гімназія шмат чаму мяне навучыла і паказала, што на памылках таксама можна вучыцца. Гімназія не толькі скарбніца ведаў, але і скарбніца жыцця. Тут мы вучымся самаму важнаму: быць сумленным, спагадлівым, мэтанакірованымі, умець жыць у калектыве. Гімназія падарыла мне сяброў, якія дадуць мудры савет; сустречы, якія дапамагаюць стаць адукаваной. І вядома, я вельмі ўдзячна людзям, якія вучаць мяне, гэта настаўнікі. Яны адчыняюць дзверы ў свет ведаў.

Прайдуць гады. І я буду ўжо выпускніцай. Я абавязкова буду ўспамінаць гэтыя цудоўныя гімназічныя гады, аднакласнікаў, настаўнікаў. І, напэўна, я буду сустракацца са сваімі аднакласнікамі на розных сустрэчах і гімназічных вечарах: а яшчэ я хачу пажадаць сваёй гімназіі толькі квітнець, развівацца ў розных напрамках.

Я ганаруся табой, гімназія!

 

Кіркілевіч Ангеліна, вучаніца 10  “Б” класа 



Моя гимназия

Алеюн Виктория

Любимая гимназия, ты стала родной,

Все беды и радости ты делишь со мной.

Ты стоишь величаво на этом холме,

Рано утром спешу я, и радостно мне.

Бегу по ступеням навстречу мечтам,

К друзьям своим верным, к науке вратам.

Урок за уроком летят так года,

А жизнь гимназистов бурлит, как вода.

Спасибо за ласку, тепло и уют,

Спасибо за то, что меня здесь любят и ждут.



Гімназіі

Павел Шавец


Гімназія

Эліна Пажарская

Для мяне ты люстэрка дзяцінства,

Светлая частка жыцця,

Сімвал ведаў, сяброўства, адзінства,

Мар і дум чысціня.

 

 Мне тут падабаецца ўсё.

Магу я сказаць без запінкі.

Добрыя твары, ведаў святло,

Утульнасць і шумныя перапынкі.

 

Гімназіі—20!!! Ты маладая!

З ахвотай сюды я імкнуся.

Ведаў краіна, ты мне дарагая.

Заўсёды табой ганаруся!


Гімназія – мой родны кут,

Дзе ўсе знаёма тут.

Класы, вучні, від з акна.

Гімназія – мая сям’я.

Люблю яе за ведаў промень,

Які дае мне шлях жыцця.

Гімназія – мой родны кут,

Дзе ўсё знаёма тут.

 




Трыялет

Ксенія Матуль

Гімназія—наш родны дом.

Важней для нас няма нічога.

Яна ў жыццё дае дарогу.

Гімназія—наш родны дом.

Няхай гады шумяць дажджом,

 Сяброўства—наша перамога.

Гімназія—наш родны дом.

Важней для нас няма нічога.



Руководитель проекта : Черкас Вита Ивановна

Браславская гимназия | ул. Ленинская 131 | 211969, Браслав, Витебская обл., Беларусь, тел. 8-02153-68097

email: brasgymn@gmail.com

Яндекс.Метрика
Каталог TUT.BY